вторник, 25 сентября 2018 г.

Урок 4

Урок 4
Тэма: Зямля блакітных рэк і азёр

Пытанні
1. Раскажыце, якое значэнне мела рака Няміга ў старажытным Мінску. Выкарыстайце малюнак на с. 18 вучэбнага дапа- можніка.
 2. Чаму азёры называюць «блакітнымі ва- чыма» нашай зямлі?
 3. Што ўразіла вас у  паданні пра возера Свіцязь? Што ў ім падаецца неверагодным?
 4. Складзіце план пераказу падання пра возера Свіцязь.

Заданні
 Падрыхтуйце кароткае паведамленне пра падарожжа нашых продкаў, усходніх славян, па шляху «з варагаў у грэкі». Выкарыстайце картасхему на с. 17 і фота на с. 16 вучэбнага дапаможніка.

вторник, 18 сентября 2018 г.

Урок 3

Урок 3
Тэма: Нашы продкі

Пытанні
1. Пералічыце назвы ўсходнеславянскіх плямён, якія лічацца продкамі беларусаў. Раскажыце, адкуль пайшлі іх назвы.
2. Якія выпрабаванні праходзіў юнак-кры- віч, калі дасягаў паўналецця? Раскажыце пра гэты звычай.
 3. Назавіце заняткі нашых продкаў. Чым яны харчаваліся? Дзе жылі? Выкары- стайце малюнкі ў апавяданні і на с. 4 ат- ласа.

Заданні
 Даведайцеся ў  вашых бацькоў ці бабуль і дзядуляў пра іх паходжанне і складзіце невялікае паведамленне аб гэтым.

вторник, 11 сентября 2018 г.

Урок 2

Урок 2
Тэма: Мы і нашы суседзі

Пытанні
1. Чаму Беларусь з’яўляецца еўрапейскай краінай?
 2. Пералічыце краіны, з якімі мяжуе Бе- ларусь.
 3. З якой краінай Беларусь мае самую пра- цяглую мяжу?
 4. Колькі чалавек пражывае ў Беларусі?

Заданні
 1. Вызначце працягласць нашай краіны з  захаду на  ўсход. Выкарыстайце карту на с. 1 атласа. 2. Пакажыце на палітыка-адміністрацый- най карце Рэспублікі Беларусь на с. 2 ат- ласа вобласць, у якой вы пражываеце.
 3. Даведайцеся пра колькасць насельніцтва ў вашай вобласці і населеным пункце. Вы- карыстайце палітыка-адміністрацыйную карту Рэспублікі Беларусь на с. 2 атласа

вторник, 4 сентября 2018 г.

урок 1

Урок 1
Тэма: Беларусь - мая Радзіма

Пытанні
1.Адкуль паходзіць назва «Радзіма», а адкуль — назва «Бацькаўшчына»?
 2. Чаму нас называюць беларусамі, а нашу зямлю — Беларуссю?
 3. Пералічыце нацыянальнасці людзей, якія жывуць у Рэспубліцы Беларусь.
 4. Чаму трэба ведаць гісторыю сваёй краіны?

Заданні
 1. Даведайцеся ў сваіх родных пра кагосьці з вашых продкаў. Складзіце аб ім кароткае паведамленне.
 2. Наведайце школьны музей. Даведайцеся, колькі гадоў існуе ваша школа.