Дзеячы Беларусі

1. Рагвалод і Рагнеда

Найстаражытнейшы горад Беларусі Полацк. Першая згадка пра яго ў летапісах датуецца 862 годам. Полацкая княства сталася пачаткам беларускай дзяржаўнасці. Першым вядомым нам полацкім князем быў Рагвалод.

2. Яраслаў Мудры

2.  Усяслаў Чарадзей
1029 год быў вельмі няпростым. Знакі на зямлі і на небе цудоўным чынам паказвалі, што хутка здарыцца нешта важнае. У той год у князя Брачыслава нарадзіўся сын. Ягонае імя, Усяслаў, стане вядомым ува ўсёй Усходняй Еўропе. Менавіта за ягонага валадарання Полацкая дзяржава дасягнула свайго росквіту.

3.  Ефрасіння Полацкая
У 1110 г. у сямі князя Георгія Усяслававіча нарадзілася дзяўчынка. Бацькі далі ёй старажытнае імя Прадслава. «Па мячу» яна паходзіла з дынастыі Рурыкавічаў, а «па кудзелі» была нашчадзіцаю першага полацкага князя Рагвалода. Ейным дзедам быў знакаміты Усяслаў Чарадзей.


Калі Прадславе споўнілася 12 гадоў, бацькі вырашылі аддаць яе замуж. Але дзяўчына абрала іншы жыццёвы шлях: насуперак волі бацькоў яна пастрыглася ў манашкі. У адпаведнасці з традыцыяй яна абрала новае імя, Еўфрасіння, і пачала шлях да святасці. Сёння Еўфрасіння лічыцца апякункаю Беларусі і першаю жанчынаю-святою на ўсходнеславянскіх абшарах.

4. Крыж Ефрасінні
Жудасны праклён пагражаў кожнаму, хто наважыцца забраць яго з царквы Спаса, куды крыж паклалі навечна. Але яго выносілі неаднакроць. І неаднакроць ён вяртаўся туды ізноў.

5. Кірыла Тураўскі
Хаця пра тураўскага Залатаслова, як называлі яго сучаснікі, нам вядома няшмат, затое да нас дайшла амаль неверагодная для аўтара ХІІ ст. колькасць ягоных твораў пропаведзяў, прыпавесцяў, малітваў, павучанняў, канонаў. Яны адлюстроўваюць натуральнае чалавечае захапленне хараством прыроды, вызначаюцца багатаю паэтычнаю вобразнасцю, узнёсласцю. Вялікі гуманіст старажытнасці, Кірыла Тураўскі сімвал таленту нашага народу, яркае сведчанне глыбіні каранёў нашае культуры.


6. Вітаўт
Пару валадарання Вітаўта ўсе летапісцы прызнаюць росквітам нашай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага. Гэты час нават назвалі залатым векам. Менавіта за Вітаўтам беларуская дзяржава стала самаю вялікаю ў Еўропе. Але шлях да ўлады быў не простым...




7 Міндоўг

У першых летапісных згадках пра гэтага чалавека гаворыцца як пра ваяра-найміта, які ў 1230-я гг. змагаўся за ўладу са сваім сваяком Таўцівілам, а пазней ваяваў з крыжакамі. У 1240-х ён ужо валадарыў у Наваградку, дзе ў 1246 г. прыняў хрысціянства паводле візантыйскага абраду, пасля чаго, далучыўшы да Наваградка шэраг земляў, стаў першым рэальна зафіксаваным ў хроніках князем Вялікага княства Літоўскага.

8.Гедзімін

Час ягонага ўладарання стаў перыядам хуткага тэрытарыяльнага пашырэння Вялікага княства Літоўскага. Створаная Міндоўгам дзяржава ўзмацнялася, уплывы маладога княства шырыліся, а межы набліжаліся да сучасных абшараў Беларусі і Украіны.
9. Альгерд

Сын вялікага князя літоўскага Гедзіміна і полацкай князёўны Марыі Яраслаўны падчас свайго княжання больш як удвая павялічыў абшары Вялікага княства. У сваіх бітвах Альгерд перамагаў тэўтонцаў пры рацэ Стрэве, татараў ля Сініх Водаў, адваяваў Смаленскае княства, тройчы хадзіў з паходам на Маскву. Ад другога шлюбу з цвярскою князёўнаю Вуллянаю Аляксандраўнай меў сем сыноў, адзін з якіх, Ягайла, стаў польскім каралём, заснаваўшы дынастыю Ягелонаў.


10. Ягайла


Ён стаў заснавальнікам дынастыі Ягелонаў, у гісторыю Беларусі ўвайшоў як даволі супярэчлівая постаць. У барацьбе за ўладу не пашкадаваў свайго дзядзькі і ўрэшце быў вымушаны саступіць вялікакняскі сталец пляменніку Вітаўту, прыняўшы польскую карону.

Комментариев нет:

Отправить комментарий