понедельник, 4 марта 2019 г.

Урок 20

Тэма: Пачынальнік кнігадрукавання

Мэты ўрока (для настаўніка):
вучні будуць ведаць:
●        як у старажытнасці з'явілася пісьменнасць;
●        калі і дзе пачалі друкаваць першыя кнігі,  прыёмы друку першых кніг;
●       некаторыя факты біяграфіі першадрукара беларускай зямлі Францыска Скарыны;
●        першых беларускіх друкароў і іх друкаваныя кнігі;
●       якую ролю ў жыцці людзей адыграла кнігадрукаванне;
вучні змогуць:
●        арыентавацца на карце і стужцы часу;
Задача ўрока:
●       стварыць умовы для развіцця крытычнага мыслення.

Мэты ўрока на мове вучняў
Вы даведаецеся, як на Беларусі ўзніклі друкаваныя кнігі.

Крытэрыі ацэнкі.
Вучні змогуць:
●       расказаць аб тым, чаму ў старажытнасці з'явілася пісьменнасць;
●       расказаць аб тым, калі і дзе пачалі друкаваць першыя кнігі;
●       назваць не менш, чым 8 важных фактаў з жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны;
●       паказаць на карце гарады, з якімі звязана жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны;
●       растлумачыць, якую ролю ў жыцці людзей адыграла кнігадрукаванне;
●       назваць прозвішчы 5 беларускіх першадрукароў і назвы кніг, якія яны надрукавалі;
●       паказаць на стужцы часу год, які лічыцца годам пачатка кнігадрукавання ў Беларусі.

Ключавое пытанне
●       Што ў жыцці людзей змянілі друкаваныя кнігі?

Абсталяванне, метадычнае забеспячэнне:
●         абсталяванне, неабходнае для дэманстрацыі відэароліка;
●         відэаролік “Пачынальнік кнігадрукавання”;
●         крыжаванка для праверкі дамашняга задання (Дадаткі 1, 2);
●         карткі з друкаваным і рукапісным тэкстам (Дадатак 3);
●         канверты з пазламі (па колькасці груп – з назвамі кніг, прозвішчамі друкароў, назвамі гарадоў, дзе яны працавалі) (Дадатак 4);
карт-схема “Па слядах Ф. Скарыны” і стужка часу (друкаваныя карткі - Дадатак 5 і дадатковая прэзентацыя для праверкі выканання