Асноўныя гістарычныя даты



Каля 24 тысяч гадоў да нашай эры — з’яўленне на тэрыторыі Беларусі першых стаянак першабытных жыхароў.
862 год — першае летапіснае ўпамінанне пра Полацк.
9—12 стагоддзі — існаванне Полацкага княства, старажытнарускай дзяржавы Кіеўскай Русі.
11 стагоддзе — будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора, княжанне Усяслава Чарадзея.
1067 год — бітва на рацэ Нямізе. Першыя звесткі ў летапісе пра Мінск.
12 стагоддзе — жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага.
13 стагоддзе — утварэнне Вялікага Княства Літоўскага.
1410 г. — Грунвальдская бітва.
1517 г. — пачатак кнігадрукавання Францыскам Скарынам.
16 стагоддзе — дзейнасць Сымона Будна-га. Выданне Статута Вялікага Княства Літоўскага.
16 стагоддзе — аб’яднанне Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства ў складзе Рэчы Паспалітай.
Канец 18 стагоддзя — уваходжанне беларускіх зямель у склад Расіі.
1917 год — Кастрычніцкая рэвалюцыя.
1919 год — утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).
1922 год — стварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР).
1941—1945 гады — Вялікая Айчынная вайна.
9 мая 1945 года — Дзень Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
1945 год — удзел Беларусі ў заснаванні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН).
1991 год — утварэнне Рэспублікі Беларусь.
3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі).
1994 год — прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Абранне першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі.
1997 год — утварэнне Саюза Беларусі і Расіі.
2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий