вторник, 23 октября 2018 г.

Урок 8

Урок 8

Тэма: Як да нас прыйшла кніга

Пытанні
1. Растлумачце паходжанне слова «летапіс». Выкарыстайце гістарычны слоўнік.
 2. Раскажыце пра тое, як  ствараліся ру- капісныя кнігі.
 3. Да чаго Кірыла Тураўскі заклікаў людзей?
 4. Патлумачце, што ўяўлялі сабой берас- цяныя граматы.

Заданні
 1. Прыдумайце сваю назву для апавядання.
 2. Падбярыце слова-сінонім да  апошняга слова ў назве самага старажытнага летапісу ўсходніх славян «Аповесць мінулых гадоў».

вторник, 16 октября 2018 г.

Урок 7

Урок 7

Тэма: Маўклівыя сведкі мінуўшчыны

Пытанні
1. Чаму да некаторых камянёў старажытныя жыхары Беларусі ставіліся з пашанай?
 2. Чаму камяням часам давалі імёны?
 3. Для чаго насыпáлі курганы?
 4. Чаму археалогію называюць навукай з рыдлёўкай у руках?
 5. Раскажыце, як вы ўшаноўваеце памяць сваіх продкаў.

Заданні
1. Даведайцеся ад  дарослых пра камяні ці курганы ў вашай мясцовасці. Падрых- туйце вуснае паведамленне.
 2. Даведайцеся ад  бацькоў, як  у  вашай сям,і ўшаноўваюць памяць продкаў.
 3. Вызначце, якую інфармацыю пра жыццё нашых продкаў могуць «паведаміць» пры- лады працы ўсходніх славян. Яны адлю- страваны на с. 4 атласа.

вторник, 9 октября 2018 г.

Урок 6

Урок 6
Тэма: Стужка часу

Пытанні
1. Назавіце, якія адзінкі вымярэння часу ўжываюцца ў гісторыі.
 2. Калі пачалася наша эра?
 3. Дата якой падзеі з’яўляецца першай да- кладна вядомай у гісторыі нашай краіны?
 4. У якім стагоддзі ўзнікла першая дзяр- жава на тэрыторыі Беларусі?

Заданні
 1. Вызначце, якая дзяржава ўтварылася раней: Полацкае княства ці Рэспубліка  Выкарыстайце «стужку часу» на с. 24—25 вучэбнага дапаможніка.
 2. Намалюйце «стужку часу».
 Абазначце на ёй:
 а) год, у якім мы жывём;
 б) год свайго нараджэння;
 в) гады нараджэння сваіх бацькоў, бабуль і дзядуляў;
 г) год, калі вы пайшлі ў школу;
 д) год, калі вы скончыце школу.

вторник, 2 октября 2018 г.

Урок 5

Урок 5
Тэма: Наша Радзіма на гістарычнай карце

Пытанні
1. Для чаго прызначана гістарычная карта?
 2. Якія правілы трэба ведаць, каб «прачы таць» гістарычную карту?

Заданні
1. Вызначце заняткі нашых продкаў, адлю- страваныя з  дапамогай малюнкаў на  ста- ражытнай карце на с.  22 вучэбнага дапа- можніка.
 2. «Прачытайце» карту «Старажытныя землі Беларусі» на с. 5 атласа.

 Для гэтага адкажыце на пытанні і выканайце заданні.
 1. Якім колерам абазначана Полацкае княства, а  якім  — Тураўскае? Якое з  іх буйнейшае па тэрыторыі?
 2. Якім умоўным значком абазначаны на карце галоўныя гарады гэтых княстваў? Які з гэтых гарадоў старэйшы?
 3. Як называлася княства, у складзе якога знаходзіўся горад Мінск? Як гучала назва горада ў старажытнасці?
 4. Пакажыце на  карце шлях «з варагаў у грэкі» ў напрамку з поўначы на поўдзень. Прачытайце назвы гарадоў і рэк, якія па- значаны на старажытнай карце.