Урок по
предмету Человек и мир в 4 классе
Учитель: Чижик
Людмила Мечеславовна. Государственное учреждение
образования «Гимназия №3 г. Могилёва»
Мэта: знаёмства з
рэлігійнай і асветніцкай дзейнасцю Ефрасінні Полацкай.
Задачы: паказаць, у чым
заключаецца сутнасць і значэнне асветніцкай і рэлігійнай дзейнасці Ефрасінні
Полацкай, раскрыць вялікую гуманістычную ролю яе намаганняў,накіраваных на
служэнне свайму народу, сваёй Бацькаўшчыне;
-фарміраваць разуменне роляў жыцця і дзейнасці гістарычнай
асобы ў гісторыі;
-садзейнічаць выхаванню маральных якасцей і пачуццём
асабістага грамадзянскага абавязку перад сваёй Радзімай.
Абсталяванне: карта РБ,
атласы, мультымідзійная устаноўка, малюнкі, вучэбны дапаможнік, ілюстрацыі.
Ход урока:
1. Арганізацыйны момант.(псіх.
настрой. Сказаць што-небудзь адзін аднаму прыемнае)
Чытанне верша настаўнікам.
Гісторыя нашай Бацькаўшчыны,
Ты векапомная,
Ты гераічная,
Ты драматычная.
Узбагаціла ты
Усходніх славян-першадрукаром,
Сусвет-выдатным фальклорам, духоўнасцю.
Прыпадзём жа да крыніц вытокаў,
Каб памудрэць,
Каб пасталець,
Каб з гордасцю мовіць:
Гэта мы- беларусы!
Гэта мы- беларусы!
2.Праверка дамашняга задання.
1)
Анаграмы
на дошцы.
Запісаць гістарычныя паняцці і вусна растлумачыць іх
значэнне.
ЖРУНЫДА- дружына (асабістае войска князя)
Чагулька- кальчуга (баявое адзенне, маленькія металічныя
коліцы злучаныя паміж сабой. Ад 8-10 тыс. калец.)
Чем- меч (Від зброі для рукапашнага бою) Ім можна было і
калоць і сячы. Мой меч- твая галава з плеч).
2)
Запісаць
дату бітвы на Нямізе і вызначыць, у якім стагоддзі яна адбылася.
3)
Дапісаць
у схемы замест пытальнікаў гарады: Святая Сафія.
4)
Расказаць
пра Усяслава Чарадзея па наступным плане:
1.
Дзе
жыў?
2.
У
якім годзе пачаў княжыць?
3.
Колькі
год пражыў?
4.
Чаму
яго празвалі Чарадзеем?
5.
Які
галоўны вынік дзейнасці У Чарадзея?
6.
Як
шануецца памяць пра У Чарадзея?
5)
Расказ
вучня па малюнку пра Сафійскі сабор.
( з якой метай У Чарадзей пабудаваў Сафійскі Сабор?)
3.Вывучэнне новага матэрыялу
1)
Уступнае
слова настаўніка
-Прадоўжым падарожжа ў захапляльны і легендарны свет
старажытнай гісторыі Х-ХII
стагоддзяў. Успомніце нашу з вамі экскурсію ў горад Полацк і здагадайцеся па
апісанню пра каго пойдзе ў нас гаворка.
Характарыстыка:
З малых гадоў палюбіла яна кнігі. Вырашыла не замуж ісці.
А ў манастыр. Употайкі пастрыглася ў манашкі.
Мэта ўрока:
Даведацца пра жыццёвы шлях, асветніцкую і рэлігійную
дзейнасць Ефрасінні Полацкай.
Матыў.
-Навошта нам трэба ведаць жыццёвы шлях Ефрасінні
Полацкай?
Работа над новай тэмай.
1.
Прагляд
фільма пра Ефрасінню Полацкую.
-
Звярніце
ўвагу на асабістае жыццё, на рэлігійную дзейнасць і асветніцкую, бо не ўсе
звесткі ёсць ў падручніку, і некаторыя заданні будуць па фільму. ( прагляд)
Што Вам асабліва запомнілася?
Фізкультхвілінка.
2 Работа ў групах.
Агульныя парады. (Карыстацца планам, слухаць сваіх
сяброў).
Група: Гісторыкі.
Жыццё Е. Полацкай ( абзац 1-3
ст.50-51)
1.Звон кліча на сход.
2.Прадслава дапамагае параненым воінам.
3.Для чаго пайшла Прадслава ў манастыр?
4.Якое імя яна атрымала?
Група 2 Археварыусы (абзац 3-5
ст.51-52)
Асветніцкая дзейнасць Ефрасінні
Полацкай.
1.Чым займалмся Ефрасіння Полацкая ў манастыры?
2.Чаму яна вучыла дзяцей?
3. Які заклік з’яўляецца актуальным і ў нашы дні?
4. Што пабудавалі па жаданню князёўны- манашкі?
Група 3 Даследчыкі
Крыж Ефрасінні Полацкай абзац 7-8 ст.53 Цікава ведаць 1)
1.Калі быў зроблены крыж?
2.Хто яго заказаў?
3.Хто выканаў заказ?
4.Што гаварылася ў паданні?
5.Які лёс крыжа?
6.Як выглядаў крыж?
Група 4 Спадчынцы. Спаса-Ефрасіннеўская царква. (Ст.54 2 абзац)
1.
Колькі
часу будавалі царкву?
2.
На
што падобна царва?
3.
Апішыце
па фотаздымку Спаса-Ефрасіннеўскую царкву ( словы длы выкарыстання: прыгожая,
лялечная,белакаменная, купал, нібыта лялечная)
Праверка работ у групах.
4.Замацаванне.
Тэст.
1.Ефрасінні Полацкая нарадзілася ў Полацку.
2.Пакуль не стала манашкай яе звалі Анастасія.
3.Ефрасіння Полацкая нарадзілася ў княжацкай сям’і.
4.Пад кіраўніцтвам Лазара Богшы ў Полацку была пабудавана
Спаса-Ефрасіннеўская царква.
5.Мікалай Кузьміч па заказу Ефрасінні зрабіў святы крыж.
6.Вышыня крыжа 51 см.
7.Манастыр- месца пражывання манахаў або манашак.
8.Клопат аб людзях- галоўная справа ў жыцці Ефрасінні
Полацкай.
9.Спаса-Ефр. Царква была вельмі вялікай з 5 купаламі.
10.Мошчы святой Ефрасінні знаходзяцца ў Полацку.
Праверка тэста па абразцу.
5.Дам. зад.ст.50-54пыт.2 па жаданню
вуснае паведамленне.
6.Вынік
-Над якой тэмай працавалі?
-Якая была мэта нашага ўрока?
-Ці выканалі мы яе?
7.Рэфлексія
Ефрасіння ( словы-асацыяцыі)
Комментариев нет:
Отправить комментарий