Упраўленне адукацыi, спорта i турызма
адмiнiстрацыi Фрунзенскага раёна
Дзяржаўная ўстанова адукацыi
«Сярэдняя школа № 175 г. Мiнска»
Падрыхтавала: настаўнiк 4 «Г» класа Мястоўская I.В
Мiнск 2017
Тэма: Па якiх законах жылi нашы продкi
Мэты:
- актуалiзаваць засвоеныя вучнямi веды аб ролi законаў у жыццi людзей; садзейнiчаць усведамленню неабходнасцi дзейнiчаць адпаведна агульнадзяржаўным законам, а таксама наяўнасцi праў i абавязкаў у жыхароў краiны; фармiраваць уяўленне аб агульнанародным рашэннi важных дзяржаўных пытанняў i грамадскiх спраў;
- развiваць уменне ўважлiва чытаць, запамiнаць прачытанае, разважаць аб ім і шукаць у ім галоўнае;
- выхоўваць законапаслухмянасць
грамадзян РБ, цiкавасць да гiстарычнага мiнулага беларускай зямлi.
Абсталяванне: карткi з заданнямi, партрэты, малюнкi
Ход урока
- Арганiзацыйны момант.
2. Праверка дамашняга задання.
Работа па
картках.
- Трэба знайсцi i выправiць памылкi:
1. Беларускiя
i польскiя землi
аб’ядналiся ў адну дзяржаву – ВКЛ.
2. Першапачатковай сталiцай ВКЛ стаў г. Мiнск.
3. Барацьбу супраць крыжакоў узначалiў Усяслаў Чарадзей.
4. Грундвальская бiтва адбылася ў 1513 г.
5. У Грундвальскай бiтве войскамi ВКЛ кiраваў князь Iзяслаў, а польскiмi – кароль Ягайла.
6. Грундвальская бiтва працягвалася 5
дзён.
7. У гэтай бiтве перамаглi крыжакi.
- Што вы даведалiся з апавядання «У абарону сваёй зямлi»? Паслухаем.
3. Работа над новым матэрыялам.
Знаёмства з тэмай i мэтай урока.
- Сёння мы
даведаемся, па якiх
законах жылi нашы продкi, як дзейнiчалi гэтыя законы. Працаваць будзем па плану:
1. Законы
прыроды.
2. Законы
жыцця.
3. Грамадскiя законы.
4. Дзяржаўныя законы.
- Успомнiце, хто саставiў першы закон? (На дошцы: Яраслаў Мудры.)
- Як ён называўся? (“Руская
праўда”.)
Работа з
тэкстам.
- На с.64
прачытайце першы абзац пра сябе. Аб чым вы прачыталi?
- Цi можам мы iх адмянiць? Чаму?
- Прыгадайце
законы прыроды, якiя не
залежаць ад чалавека. (Змена дня i ночы, змена пораў года.)
- Прачытайце другi абзац уголас. Аб чым даведалiся з гэтага абзаца? (Ёсць законы, якiя выпрацоўваюцца самiм жыццём, iх
спецыяльна нiхто не стварае, яны з’ўляюцца няпiсанымi i датычацца толькi людзей.)
- Цi ёсць у наш час такiя законы? Прывядзiце прыклады. (Звяртацца да старэйшых на «вы», уступаць iм месца ў транспарце, першым вiтацца, не хлусiць, дапамагаць старэйшым i г. д.)
- Зараз
паслухайце мой рассказ:
У Полацкiм i Тураўскiм княствах iснаваў звычай склiкаць
на сход дарослых мужчын для абмеркавання якога-небудзь ваеннага пытання. Ён
называўся веча. Перамагалi тыя, хто грамчэй крычаў.
Рашэннi, якiя прымала веча, адрознiваюцца ад папярэднiх законаў, пра якiя мы толькi што гаварылi, але ў iх ёсць i нешта агульнае: усе яны былi няпiсанымi.
ВКЛ
было магутнай дзяржавай, паважанай усiмi суседзямi. Iм кiраваў князь, абапiраючыся на пiсьмовыя законы. Кнiга
гэтых законаў называлася “Статут ВКЛ” i была напiсана на старабеларускай мове. На ёй пiсалiся дзяржаўныя дакументы, граматы князёў, судовыя пастановы,
выдавалiся
законы. Да рэчы, у той час ВКЛ мела вельмi развiтыя
культуру i асвету. А
напiсаў гэты Статут Леў
Сапега. (На дошцы: партрэт.)
Даклад
вучня. – Запомнiце
даты, якiя пачуеце ў дакладзе.
Гэта быў князь са старажытнага беларускага роду. Нарадзiўся ён у 1557г. на Вiцебшчыне. У 6 гадоў бацька адвёз яго ў
Нясвiж у самую лепшую школу князёў Радзiвiлаў. Якраз у той час
нясвiжская
друкарня пачала выпускаць беларускiя кнiгi. Па адной з iх Леў Сапега i навучыўся чытаць на
роднай мове. З дзяцiнства ён ведаў польскую, нямецкую,
беларускую i лацiнскую мовы.
У
13 год Леў Сапега становiцца
студэнтам унiверсiтэта ў Германii. Там Сапега вывучаў
гiсторыю, фiласофiю i права – навуку пра законы, па якiх жывуць людзi. Вярнуўшыся на радзiму,
ён пайшоў на службу да караля.
ВКЛ
у той час было магутнай дзяржавай. У 1588г. ён пiша Статут – кнiгу, дзе былi сабраны ўсе законы ВКЛ. (На дошцы: тытульны лiст Статута.)
- У падручнiку с.65. У цэнтры – герб
«Пагоня»: коннiк з
мячом, паднятым над галавой. Герб «Пагоня» - дзяржаўны сiмвал ВКЛ.
- Вось
некаторыя законы:
1. Iншаземцам забаранялася
купляць у княства зямлю i
займаць дзяржаўныя пасады.
2. Ахоўвалiся лясы, звяры, птушкi.
3. Беларуская мова была дзяржаўнай. А якая мова
дзяржаўная зараз?
- Законы, запiсаныя ў Статуце 1588г., дзейнiчалi на працягу 250 гадоў.
- Як называецца зборнiк законаў, якiя дзейнiчаюць зараз ў нашай краiне? (Канстытуцыя РБ.)
- А па якiм жа законам жылi
ранней нашы продкi?
(Законы, устаноўленыя вечам; “Руская
праўда” Яраслава Мудрага.)
- Якую галоўную ролю ў жыццi чалавека выконваць законы? Прачытайце апошнi абзац тэксту. Правiльна, яны дапамагаюць людзям жыць у мiры i згодзе.
- Якi вывад можам зрабiць?
Законы неабходна ведаць, iх
патрэбна паважаць, а самае галоўнае
– выконваць, каб усiм
нам жыць у мiры i згодзе.
Работа ў сшытках. с.11
4. Вынiк урока.
Пабудаванне
лесвiцы.
- Каб падняцца
па лесвiцы, трэба даць
назву кожнай яе прыступцы.
дзяржаўныя
грамадскiя
жыцця
прыроды
- Як
называецца тэма ўрока?
- З чым
пазнаёмiлiся ў час яе вывучэння?
- Якiя паняццi вывучалiся?
- З якiмi датамi знаёмiлiся?
- Пра дзейнасць якой гiстарычнай асобы
даведалiся?
5. Дамашняе заданне.
С. 59-61, прачытаць, адказаць
на пытаннi.
Комментариев нет:
Отправить комментарий