Тэма: Пачынальнік кнігадрукавання
Мэты ўрока (для настаўніка):
вучні будуць ведаць:
●
як у старажытнасці з'явілася пісьменнасць;
●
калі і дзе пачалі друкаваць першыя кнігі, прыёмы друку першых кніг;
●
некаторыя факты
біяграфіі першадрукара беларускай зямлі Францыска Скарыны;
●
першых беларускіх друкароў і іх друкаваныя кнігі;
●
якую ролю ў
жыцці людзей адыграла кнігадрукаванне;
вучні змогуць:
●
арыентавацца на карце і стужцы часу;
Задача ўрока:
●
стварыць умовы
для развіцця крытычнага мыслення.
Мэты ўрока на мове вучняў
Вы
даведаецеся, як на Беларусі ўзніклі друкаваныя кнігі.
Крытэрыі ацэнкі.
Вучні змогуць:
● расказаць аб тым, чаму ў старажытнасці з'явілася
пісьменнасць;
● расказаць аб тым, калі і дзе пачалі друкаваць
першыя кнігі;
●
назваць не
менш, чым 8 важных фактаў з жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны;
● паказаць на карце гарады, з якімі звязана жыццё і
дзейнасць Францыска Скарыны;
●
растлумачыць,
якую ролю ў жыцці людзей адыграла кнігадрукаванне;
● назваць прозвішчы 5 беларускіх першадрукароў і
назвы кніг, якія яны надрукавалі;
● паказаць на стужцы часу год, які лічыцца годам
пачатка кнігадрукавання ў Беларусі.
Ключавое пытанне
●
Што ў жыцці
людзей змянілі друкаваныя кнігі?
Абсталяванне, метадычнае забеспячэнне:
●
абсталяванне,
неабходнае для дэманстрацыі відэароліка;
●
відэаролік
“Пачынальнік кнігадрукавання”;
●
крыжаванка для
праверкі дамашняга задання (Дадаткі 1, 2);
●
карткі з
друкаваным і рукапісным тэкстам (Дадатак 3);
●
канверты з
пазламі (па колькасці груп – з назвамі кніг, прозвішчамі
друкароў, назвамі гарадоў, дзе яны працавалі) (Дадатак 4);
карт-схема “Па слядах Ф.
Скарыны” і стужка часу (друкаваныя карткі
- Дадатак 5 і дадатковая прэзентацыя для
праверкі выканання