понедельник, 7 января 2019 г.

Урок 15



Тэма: пад сценамі старажытных замкаў

Мэты ўрока (для настаўніка)
·         вучні будуць ведаць, чаму Беларусь называлі краінай замкаў;
·         вучніпазнаёмяцца састаражытнымі мураванымі абарончымі пабудовамі на тэрыторыі Беларусі – Камянецкай вежай, Навагрудскім і Гродзенскім замкамі і інш;
·         вучні будуць ведаць,як выглядалі старажытныя замкі, з якіх пабудоваў яны складаліся;
·         стварыць умовы для развіцця крытычнага мыслення.

Мэты ўрока на мове вучняў
Вы зможаце:
·       расказаць, для чаго будаваліся замкі ў Беларусі;
·       растлумачыць, як былі ўладкаваныя старажытныя замкі;
·       расказаць пра лёс Лідскага, Крэўскага, Навагрудскага, Гродзенскага, Гальшанскага замкаў.

Крытэрыі ацэнкі:
Вучні змогуць:
·         расказаць, чаму Беларусь называлі краінай замкаў;
·         назваць самыя знакамітыя замкі Беларусі (не менш за 3);
·         растлумачыць, як былі ўладкаваныя старажытныя замкі;
·         назваць не менш за 2 гістарычныя падзеі, якія адбыліся у замках;
·         паказаць на карце месца знаходжання знакамітых замкаў.

Ключавое пытанне:
  • Чамуў Беларусі было шмат замкаў?

Абсталяванне, метадычнае забеспячэнне:
·       абсталяванне, неабходнае для дэманстрацыі відэароліка;
·       відэаролік “Пад сценамі старажытных замкаў”;
·       стужка часу;
·       карткі для праверкі дамашняга задання (Дадатак 1);
·       табліца “Ведаю. Даведаўся. Хачу даведацца” (Дадатак 2);
·       сказы з пропускаміпа тэмеПад сценамі старажытных замкаў(Дадатак 3);
·       контурныя карты або карт-схема Беларусі (Дадатак 4);

·       карткі “Святлафор” зялёнага (“ведаю”, або “правільна”) і чырвонага (“не ведаю”, або “няправільна”) колераў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий