понедельник, 14 января 2019 г.

Урок 16

Тэма: Па якіх законах жылі нашы продкі

Мэты ўрока (для настаўніка)
·      вучні змогуць патлумачыць паняцце “закон”;
·      змогуць перадічыць,якія існуюць віды законаў;
·      будуць ведаць, па якіх законах жылі нашы продкі;
·      змогуць распавесці пра аднаго са складальнікаў СтатутаВКЛ – Льва Сапегу;
·      стварыць умовы для развіцця крытычнага мыслення.

Мэты ўрока на мове вучняў
Вы зможаце:
·       растлумачыць значэнне слова “закон” і навошта існуюць законы і правілы;
·       адрозніваць розныя віды законаў – законы прыроды, няпісаныя законы маралі і этыкету, законы дзяржавы;
·       расказаць аб тым, па якіх законах жылі нашы продкі;
·       расказаць пра зборнік законаў “Статут ВКЛ” і пра аднаго з яго складальнікаў – Льва Сапегу;
·       адказаць, адкуль бяруцца сучасныя законы, як называліся заканадаўчыя органы раней і цяпер.

Крытэрыі ацэнкі:
вучні змогуць:
·       растлумачыць, што такое закон;
·       вызначыць, чым адрозніваюцца паміж сабой законы прыроды, няпісаныя законы маралі і этыкету і дзяржаўныя законы;
·       расказаць аб тым, па якіх законах жылі нашы продкі;
·       расказаць пра першы агульны зборнік законаў ВКЛ і выдатнага дзяржаўнага дзеяча ВКЛ Льва Сапегу.
·       адказаць, адкуль бяруцца сучасныя законы і адкуль яны браліся раней.


Ключавое пытанне
·      Чым старажытныя законы  адрозніваліся ад сучасных?

Абсталяванне, метадычнае забеспячэнне:
·       абсталяванне, неабходнае для дэманстрацыі відэароліка;
·       відэаролік “Па якіх законах жылі нашы продкі”;
·       стужка часу;
·       карткі для праверкі дамашняга задання (Дадатак 1);
·       карткі з некалькімі азначэннямі паняцця “закон” (Дадатак 2);

·       разразныя карткі з выявамі Яраслава Мудрага і Льва Сапегі і датамі выдання зборнікаў законаў (Дадатак 3);

Комментариев нет:

Отправить комментарий