Тэма: Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў. Полацк, Тураў, Заслаўе
Мэты ўрока (для настаўніка)
Вучні будуць ведаць:
● паходжанне
назваў найбольш старажытных гарадоў Беларусі – Полацка, Турава, Заслаўя.
● чым ў старажытныя часы горад адрозніваўся ад іншых населеных
пунктаў.
● як вызначаецца дата заснавання горада.
Вучні будуць умець:
● арыентавацца
на карце і стужцы часу.
● стварыць умовы для развіцця крытычнага мыслення.
Мэты ўрока на мове вучняў
Вы даведаецеся, дзе і
калі ўзніклі самыя старажытныя беларускія гарады.
Крытэрыі ацэнкі:
Вучні змогуць:
●
расказаць аб
тым, дзе і калі былі заснаваны Полацк, Тураў, Заслаўе і растлумачыць паходжанне
іх назваў;
●
назваць 2-3
прыкметы, якія адрозніваюць горад ад вёскі ці пасёлка;
● паказаць на карце месца знаходжання Полацка,
Турава, Заслаўя;
● паказаць на стужцы часу час заснавання Полацка,
Турава, Заслаўя.
Ключавыя пытанні:
● Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў? (для 3-х урокаў)
● Чым горад адрозніваецца ад вёскі?
Абсталяванне, метадычнае забеспячэнне:
● абсталяванне, неабходнае для дэманстрацыі
відэароліка;
● відэаролік “Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў.
Полацк, Тураў, Заслаўе”;
● дэталі, з якіх трэба скласці кветкі, для праверкі
дамашняга задання (Дадатак 1);
● карткі для праверкі дамашняга задання (скласці адпаведнасць) (Дадатак 2);
● контурныя карты або карт-схемы Беларусі і стужкі
часу (Дадатак 3) (пажадана захаваць на 3
урока) ;
● сказы па тэксту “Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў.
Полацк, Тураў, Заслаўе” з пропускамі (Дадатак 4);
● папяровыя “яблыкі” і намаляванае на дошцы або на
плакаце дрэва (Дадатак 5)
● карткі “Святлафор” зялёнага (“ведаю”, або “правільна”) і чырвонага (“не ведаю”, або “няправільна”) колераў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий