понедельник, 21 января 2019 г.

Урок 18

Тэма: Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў. Віцебск, Брэст, Браслаў, Мінск
Мэты ўрока (для настаўніка)
Вучні будуць ведаць:
        паходжанне назваў старажытных гарадоў Беларусі – Віцебска, Брэста, Браслава, Мінска;
        чаму старажытныя гарады звычайна ўзнікалі каля рэк;
Вучні будуць умець:
        арыентавацца на карце і стужцы часу;
Задача:
       стварыць умовы для развіцця крытычнага мыслення.

Мэты ўрока на мове вучняў
Вы даведаецеся, дзе і калі узніклі старажытныя беларускія гарады Віцебск, Брэст, Браслаў, Мінск.
Крытэрыі ацэнкі:
Вучні змогуць:
       расказаць аб тым, дзе і калі былі заснаваны Віцебск, Брэст, Браслаў, Мінск і растлумачыць паходжанне іх назваў;
       растлумачыць, чаму ў старажытныя часы гарады ўзнікалі каля рэк;
       паказаць на карце месца знаходжання Віцебска, Брэста, Браслава, Мінска;
       паказаць на стужцы часу час заснавання Віцебска, Брэста, Браслава, Мінска.

Ключавыя пытанні:
       Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў? (для 3-х урокаў)
       Як вызначаюцца даты заснавання гарадоў?

Абсталяванне, метадычнае забеспячэнне:
     абсталяванне, неабходнае для дэманстрацыі відэароліка;
     відэаролік “Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў. Віцебск, Брэст, Браслаў, Мінск”;
     стужка часу;
     карткі для праверкі дамашняга задання (Дадаткі 1, 2);
     контурныя карты або карт-схемы Беларусі і стужкі часу (Дадатак 3 папярэдняга урока);
     сказы па тэксту “ Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў. Віцебск, Брэст, Браслаў, Мінск” з пропускамі (Дадатак 3);
     карткі “Святлафор” зялёнага (“ведаю”, або “правільна”) і чырвонага (“не ведаю”, або “няправільна”) колераў;
      шаблоны “яблык” (Дадатак 4).
карткі “Святлафор” зялёнага (“ведаю”, або “правільна”) і чырвонага (“не ведаю”, або “няправільна”) колераў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий