понедельник, 28 января 2019 г.

Урок 19

Тэма: Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў. Гродна, Гомель, Магілёў
Мэты ўрока (для настаўніка)
Вучні будуць ведаць:
        паходжанне назваў старажытных гарадоў Беларусі – Гродна, Гомеля, Магілёва;
       у  якіх месцах часцей за ўсё узнікалі гарады;
        адкуль пайшлі назвы гарадоў і чым гарады адрозніваліся ад вёсак, і змогуць скласці табліцу гарадоў па паходжанні назваў;
       якую ролю адыгрывалі рэкі ў жыцці гарадоў;
Вучні будуць умець:
        арыентавацца на карце і стужцы часу;
Задача:
       стварыць умовы для развіцця крытычнага мыслення.

Мэта ўрока на мове вучняў
Вы даведаецеся, дзе і калі ўзніклі старажытныя беларускія гарады Гродна, Гомель і Магілёў.

Крытэрыі ацэнкі:
Вучні змогуць:
       расказаць аб тым, дзе і калі былі заснаваны старажытныя беларускія гарады і растлумачыць паходжанне іх назваў;
       растлумачыць, якую ролю адыгрывалі рэкі ў жыцці гарадоў;
       растлумачыць, чым гарады адрозніваюцца ад вёсак;
       паказаць на карце месца знаходжання Гродна, Гомеля, Магілёва;
       паказаць на стужцы часу часы заснавання старажытных беларускіх гарадоў.

Ключавыя пытанні:
       Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў?
       Чым горад адрозніваецца ад вёскі?

Абсталяванне, метадычнае забеспячэнне:
     абсталяванне, неабходнае для дэманстрацыі відэароліка;
     відэаролік “Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў. Гродна, Гомель, Магілёў”;
     карткі для праверкі дамашняга задання (Дадаткі 1, 2);
     контурныя карты або карт-схемы Беларусі і стужкі часу з папярэдняга урока;
     шаблон табліцы “Паходжанне назваў нашых гарадоў”(Дадатак 3);
     стужка часу;
     карткі “Святлафор” зялёнага (“ведаю”, або “правільна”) і чырвонага (“не ведаю”, або “няправільна”) колераў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий