понедельник, 28 января 2019 г.

Урок 19

Тэма: Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў. Гродна, Гомель, Магілёў
Мэты ўрока (для настаўніка)
Вучні будуць ведаць:
        паходжанне назваў старажытных гарадоў Беларусі – Гродна, Гомеля, Магілёва;
       у  якіх месцах часцей за ўсё узнікалі гарады;
        адкуль пайшлі назвы гарадоў і чым гарады адрозніваліся ад вёсак, і змогуць скласці табліцу гарадоў па паходжанні назваў;
       якую ролю адыгрывалі рэкі ў жыцці гарадоў;
Вучні будуць умець:
        арыентавацца на карце і стужцы часу;
Задача:
       стварыць умовы для развіцця крытычнага мыслення.

Мэта ўрока на мове вучняў
Вы даведаецеся, дзе і калі ўзніклі старажытныя беларускія гарады Гродна, Гомель і Магілёў.

Крытэрыі ацэнкі:
Вучні змогуць:
       расказаць аб тым, дзе і калі былі заснаваны старажытныя беларускія гарады і растлумачыць паходжанне іх назваў;
       растлумачыць, якую ролю адыгрывалі рэкі ў жыцці гарадоў;
       растлумачыць, чым гарады адрозніваюцца ад вёсак;
       паказаць на карце месца знаходжання Гродна, Гомеля, Магілёва;
       паказаць на стужцы часу часы заснавання старажытных беларускіх гарадоў.

Ключавыя пытанні:
       Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў?
       Чым горад адрозніваецца ад вёскі?

Абсталяванне, метадычнае забеспячэнне:
     абсталяванне, неабходнае для дэманстрацыі відэароліка;
     відэаролік “Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў. Гродна, Гомель, Магілёў”;
     карткі для праверкі дамашняга задання (Дадаткі 1, 2);
     контурныя карты або карт-схемы Беларусі і стужкі часу з папярэдняга урока;
     шаблон табліцы “Паходжанне назваў нашых гарадоў”(Дадатак 3);
     стужка часу;
     карткі “Святлафор” зялёнага (“ведаю”, або “правільна”) і чырвонага (“не ведаю”, або “няправільна”) колераў.

понедельник, 21 января 2019 г.

Урок 18

Тэма: Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў. Віцебск, Брэст, Браслаў, Мінск
Мэты ўрока (для настаўніка)
Вучні будуць ведаць:
        паходжанне назваў старажытных гарадоў Беларусі – Віцебска, Брэста, Браслава, Мінска;
        чаму старажытныя гарады звычайна ўзнікалі каля рэк;
Вучні будуць умець:
        арыентавацца на карце і стужцы часу;
Задача:
       стварыць умовы для развіцця крытычнага мыслення.

Мэты ўрока на мове вучняў
Вы даведаецеся, дзе і калі узніклі старажытныя беларускія гарады Віцебск, Брэст, Браслаў, Мінск.
Крытэрыі ацэнкі:
Вучні змогуць:
       расказаць аб тым, дзе і калі былі заснаваны Віцебск, Брэст, Браслаў, Мінск і растлумачыць паходжанне іх назваў;
       растлумачыць, чаму ў старажытныя часы гарады ўзнікалі каля рэк;
       паказаць на карце месца знаходжання Віцебска, Брэста, Браслава, Мінска;
       паказаць на стужцы часу час заснавання Віцебска, Брэста, Браслава, Мінска.

Ключавыя пытанні:
       Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў? (для 3-х урокаў)
       Як вызначаюцца даты заснавання гарадоў?

Абсталяванне, метадычнае забеспячэнне:
     абсталяванне, неабходнае для дэманстрацыі відэароліка;
     відэаролік “Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў. Віцебск, Брэст, Браслаў, Мінск”;
     стужка часу;
     карткі для праверкі дамашняга задання (Дадаткі 1, 2);
     контурныя карты або карт-схемы Беларусі і стужкі часу (Дадатак 3 папярэдняга урока);
     сказы па тэксту “ Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў. Віцебск, Брэст, Браслаў, Мінск” з пропускамі (Дадатак 3);
     карткі “Святлафор” зялёнага (“ведаю”, або “правільна”) і чырвонага (“не ведаю”, або “няправільна”) колераў;
      шаблоны “яблык” (Дадатак 4).
карткі “Святлафор” зялёнага (“ведаю”, або “правільна”) і чырвонага (“не ведаю”, або “няправільна”) колераў.

Урок 17

Тэма: Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў. Полацк, Тураў, Заслаўе

Мэты ўрока (для настаўніка)
        Вучні будуць ведаць:
      паходжанне назваў найбольш старажытных гарадоў Беларусі – Полацка, Турава, Заслаўя.
     чым ў старажытныя часы горад адрозніваўся ад іншых населеных пунктаў.
     як вызначаецца дата заснавання горада.
Вучні будуць умець:
      арыентавацца на карце і стужцы часу.
Задача :
     стварыць умовы для развіцця крытычнага мыслення.

Мэты ўрока на мове вучняў
Вы даведаецеся, дзе і калі ўзніклі самыя старажытныя беларускія гарады.
Крытэрыі ацэнкі:
Вучні змогуць:
       расказаць аб тым, дзе і калі былі заснаваны Полацк, Тураў, Заслаўе і растлумачыць паходжанне іх назваў;
       назваць 2-3 прыкметы, якія адрозніваюць горад ад вёскі ці пасёлка;
       паказаць на карце месца знаходжання Полацка, Турава, Заслаўя;
       паказаць на стужцы часу час заснавання Полацка, Турава, Заслаўя.

Ключавыя пытанні:

       Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў? (для 3-х урокаў)
       Чым горад адрозніваецца ад вёскі?

Абсталяванне, метадычнае забеспячэнне:
     абсталяванне, неабходнае для дэманстрацыі відэароліка;
     відэаролік “Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў. Полацк, Тураў, Заслаўе”;
     дэталі, з якіх трэба скласці кветкі, для праверкі дамашняга задання (Дадатак 1);
     карткі для праверкі дамашняга задання (скласці адпаведнасць) (Дадатак 2);
     контурныя карты або карт-схемы Беларусі і стужкі часу (Дадатак 3) (пажадана захаваць на 3 урока) ;
     сказы па тэксту “Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў. Полацк, Тураў, Заслаўе” з пропускамі (Дадатак 4);
     папяровыя “яблыкі” і намаляванае на дошцы або на плакаце дрэва (Дадатак 5)

     карткі “Святлафор” зялёнага (“ведаю”, або “правільна”) і чырвонага (“не ведаю”, або “няправільна”) колераў.

понедельник, 14 января 2019 г.

Урок 16

Тэма: Па якіх законах жылі нашы продкі

Мэты ўрока (для настаўніка)
·      вучні змогуць патлумачыць паняцце “закон”;
·      змогуць перадічыць,якія існуюць віды законаў;
·      будуць ведаць, па якіх законах жылі нашы продкі;
·      змогуць распавесці пра аднаго са складальнікаў СтатутаВКЛ – Льва Сапегу;
·      стварыць умовы для развіцця крытычнага мыслення.

Мэты ўрока на мове вучняў
Вы зможаце:
·       растлумачыць значэнне слова “закон” і навошта існуюць законы і правілы;
·       адрозніваць розныя віды законаў – законы прыроды, няпісаныя законы маралі і этыкету, законы дзяржавы;
·       расказаць аб тым, па якіх законах жылі нашы продкі;
·       расказаць пра зборнік законаў “Статут ВКЛ” і пра аднаго з яго складальнікаў – Льва Сапегу;
·       адказаць, адкуль бяруцца сучасныя законы, як называліся заканадаўчыя органы раней і цяпер.

Крытэрыі ацэнкі:
вучні змогуць:
·       растлумачыць, што такое закон;
·       вызначыць, чым адрозніваюцца паміж сабой законы прыроды, няпісаныя законы маралі і этыкету і дзяржаўныя законы;
·       расказаць аб тым, па якіх законах жылі нашы продкі;
·       расказаць пра першы агульны зборнік законаў ВКЛ і выдатнага дзяржаўнага дзеяча ВКЛ Льва Сапегу.
·       адказаць, адкуль бяруцца сучасныя законы і адкуль яны браліся раней.


Ключавое пытанне
·      Чым старажытныя законы  адрозніваліся ад сучасных?

Абсталяванне, метадычнае забеспячэнне:
·       абсталяванне, неабходнае для дэманстрацыі відэароліка;
·       відэаролік “Па якіх законах жылі нашы продкі”;
·       стужка часу;
·       карткі для праверкі дамашняга задання (Дадатак 1);
·       карткі з некалькімі азначэннямі паняцця “закон” (Дадатак 2);

·       разразныя карткі з выявамі Яраслава Мудрага і Льва Сапегі і датамі выдання зборнікаў законаў (Дадатак 3);

понедельник, 7 января 2019 г.

Урок 15



Тэма: пад сценамі старажытных замкаў

Мэты ўрока (для настаўніка)
·         вучні будуць ведаць, чаму Беларусь называлі краінай замкаў;
·         вучніпазнаёмяцца састаражытнымі мураванымі абарончымі пабудовамі на тэрыторыі Беларусі – Камянецкай вежай, Навагрудскім і Гродзенскім замкамі і інш;
·         вучні будуць ведаць,як выглядалі старажытныя замкі, з якіх пабудоваў яны складаліся;
·         стварыць умовы для развіцця крытычнага мыслення.

Мэты ўрока на мове вучняў
Вы зможаце:
·       расказаць, для чаго будаваліся замкі ў Беларусі;
·       растлумачыць, як былі ўладкаваныя старажытныя замкі;
·       расказаць пра лёс Лідскага, Крэўскага, Навагрудскага, Гродзенскага, Гальшанскага замкаў.

Крытэрыі ацэнкі:
Вучні змогуць:
·         расказаць, чаму Беларусь называлі краінай замкаў;
·         назваць самыя знакамітыя замкі Беларусі (не менш за 3);
·         растлумачыць, як былі ўладкаваныя старажытныя замкі;
·         назваць не менш за 2 гістарычныя падзеі, якія адбыліся у замках;
·         паказаць на карце месца знаходжання знакамітых замкаў.

Ключавое пытанне:
  • Чамуў Беларусі было шмат замкаў?

Абсталяванне, метадычнае забеспячэнне:
·       абсталяванне, неабходнае для дэманстрацыі відэароліка;
·       відэаролік “Пад сценамі старажытных замкаў”;
·       стужка часу;
·       карткі для праверкі дамашняга задання (Дадатак 1);
·       табліца “Ведаю. Даведаўся. Хачу даведацца” (Дадатак 2);
·       сказы з пропускаміпа тэмеПад сценамі старажытных замкаў(Дадатак 3);
·       контурныя карты або карт-схема Беларусі (Дадатак 4);

·       карткі “Святлафор” зялёнага (“ведаю”, або “правільна”) і чырвонага (“не ведаю”, або “няправільна”) колераў.